Alternate Text

Пасольства ШвецыіМінск, Беларусь

Мясцовы час 19:04

Прыярытэты ўрада ў знешняй палітыцы 2025

13 лют 2025

12 лютага міністр замежных спраў Марыя Мальмер Стэнэргард прадставіла ў Рыксдагу Заяву ўрада па знешнепалітычных прыярытэтах на 2025 год.

У Заяве вылучаны шэраг асноўных напрамкаў:

  • падтрымка Украіны;
  • супрацоўніцтва ў сферы бяспекі;
  • гендарная роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.

“Сёлетняя Заява па знешнепалітычных прыярытэтах прэзентуецца ў няпростую для бяспекі эпоху. Мы – Швецыя, ЕС і НАТА – знаходзімся ў доўгатэрміновай канфрантацыі з Расiяй. Расія працягне ўяўляць сабой сур'ёзную пагрозу бяспецы Еўропы, незалежна ад выніку вайны ва Украіне. “Наша задача ясна акрэсленая: у прыватнасці праз падтрымку Украіны мы будзем абмяжоўваць здольнасць Расiі нанесцi нам шкоду”, — кажа спадарыня Стэнэргард.

Азнаёмiцца са знешнепалiтычнымi прыярытэтамі ўрада Швецыi на 2025 год на ангельскай мове можна па спасылках нiжэй:

Statement of Foreign Policy - Government.se

Support for Ukraine, security cooperation and Sweden’s neighbourhood in the spotlight in this year’s Statement of Foreign Policy - Government.se